2010-12-09 11:04:16

Гроту Аб’яленняў у Лурдзе пагражае разбурэнне


RealAudioMP3 Са скалы над Гротам Аб’яўленняў ўсё часцей адпадаюць камяні. Ёсць пагроза эрозіі цэлых блокаў горных парод. Некаторыя з іх важаць да некалькіх тон. Па гэтай прычыне ўлады санктуарыя вырашылі правесці падрабязны тэхнічны агляд і стабілізацыю скалы.

Працы пачнуцца 4 студзеня 2011 года і працягнуцца да 8 лютага. На працягу гэтага перыяду грот будзе недаступны для пілігрымаў ад 6.00 да 15.00. Не будзе праходзіць св. Імша на месцы аб’яўленняў. Ружанцовыя набажэнствы на французскай і італьянскай мовах, аднак, будуць адбывацца паводле нармальнага распарадку.

Першая экспертыза грота была зроблена ў студзені гэтага года. Яна паказала на працэс хуткай эрозіі вапняка пад уплывам расліннасці і высокай вільготнасці. Самы вялікі ўрон прыносіць зіма, калі замерзлая вада разбурае грот.

Адміністрацыя санктуарыя запэўнівае, што стабілізацыйныя працы не зменяць знешняга выгляду Масабельскага Гроту. Зробленыя ўмацаванні з часам стануць незаўважальнымі, калі іх пакрые пышная расліннасць, характэрная для гэтага месца, - заявіў на прэс-канферэнцыі біскуп Тарб і Лурду Жак Пер'е.







All the contents on this site are copyrighted ©.