2010-12-08 12:39:43

Сёння Касцёл адзначае урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі


RealAudioMP3 Што такое беззаганнае зачацце? Выражае ісціну аб тым, што бацькі Марыі - Ёахім і Анна - зачалі сваю дачку, якая была захавана Богам ад першароднага граху. Зачацце беззаганнае ад першароднага граху датычыць толькі Марыі, якая ўнікальным чынам была захавана ад граху, таму што стала Маці Божага Сына. Беззаганнае зачацце, гэта не тое ж што дзявочае зачацце Езуса Хрыста праз Марыю ад Святога Духа. Удзел Бога ў выпадку пачатку жыцця Марыі не палягае на прыняцці ролі бацькоў, але на абароне яе душы ад наступстваў першароднага граху. Вядома, Сын Божы ў сваёй чалавечнасці таксама не быў крануты грахом.

Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г. У ім Папа напісаў: «Каталіцкі Касцёл (...) рознымі спосабамі і красамоўнымі дзеяннямі з дня на дзень ніколі не пераставаў тлумачыць, навучаць і абгрунтоўваць вучэнне аб першапачатковай цнатлівасці гэтай велічнай Дзевы, якая з’яўляецца неад’емнаю ад Яе дзівоснай святасці і ўзнёслай годнасці Багародзіцы. Касцёл лічыў гэтую навуку атрыманай ім ад Бога і заключанай у дэпазіце нябеснага Аб’яўлення. Гэтае вучэнне прызнавалася з найстаражытнейшых часоў і глыбока ўкаранілася ў розумах вернікаў, а намаганнямі біскупаў Касцёла распаўсюдзілася ва ўсім каталіцкім свеце, паколькі сам святы Касцёл найвыразней аб ім сведчыў, без ваганняў прапануючы вернікам публічна ўшаноўваць і праслаўляць Зачацце гэтай жа Дзевы. Такая красамоўная практыка прадстаўляла Зачацце гэтай Дзевы як штосьці надзвычайнае, цудоўнае, што цалкам адрозніваецца ад зачацця ўсіх іншых людзей. Гэтае Зачацце лічылася святым, бо Касцёл адзначае толькі ўрачыстасці святых. (...) Рымскі Касцёл імкнуўся толькі да таго, каб найбольш яскрава само Беззаганнае Зачацце як культ і вучэнне абвяшчаць, захоўваць, распаўсюджваць і абараняць», — чытаем у дакуменце.







All the contents on this site are copyrighted ©.