2010-12-08 13:44:04

Папа перад “Анёл Панскі”: Марыя паказвае, што ласка большая за грэх, што міласэрнасць Божая мацнейшая за зло


RealAudioMP3 Сёння Папа Бэнэдыкт XVI з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі сустрэўся з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Святы Айцец прадставіў сабраным на марыйнай малітве свае разважанні:

Дарагія браты і сёстры!

Сёння наша сустрэча на малітве “Анёл Панскі” набывае асаблівае значэнне ў кантэксце
ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Марыі. У літургіі гэтага свята абвяшчаецца Евангелле аб Звеставанні (Лк 1, 26-38), якое змяшчае дыялог анёла Габрыэля і Панны Марыі. "Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою", - сказаў пасланец Бога, і такім чынам раскрыў найглыбейшую тоеснасць Марыі, "імя", так бы мовіць, пад якім Яе ведае сам Бог, - "поўная ласкі". Гэты выраз, які так знаёмы нам з дзяцінства, бо мы прамаўляем яго кожны раз, калі чытаем малітву "Вітай Марыя", тлумачыць таямніцу, якую мы сёння цэлебруем. Сапраўды, Марыя, з таго моманту, як была зачатая сваімі бацькамі стала прадметам незвычайныя павагі Бога, Які ў сваім адвечным плане, абраў Яе, як Маці свайго Сына, які стаў чалавекам, і як наступства, была захавана ад першароднага граху. Такім чынам, анёл вяртаецца да яе па імені, якое літаральна азначае "заўсёды напоўненая любоўю Бога", Яго ласкай.

Таямніца Беззаганнага Зачацця з'яўляецца крыніцай ўнутранага святла, надзеі і суцяшэння. Сярод жыццёвых цяжкасцяў, асабліва супярэчнасцяў, якія чалавек перажывае ў сабе і вакол сябе, Марыя, Маці Хрыста, кажа нам, што ласка большая за грэх, што міласэрнасць Божая мацнейшая за зло і можа ператварыць яго ў дабро. На жаль, кожны дзень мы адчуваем зло, якое праяўляецца розным чынам у адносінах і падзеях, але якое мае свае карані ў чалавечым сэрцы, сэрцы параненым, хворым і няздольным вылечыць сябе. Святое Пісанне адкрывае нам, што крыніцай ўсяго зла з’яўляецца непадпарадкаванне волі Бога, і што смерць запанавала, таму што чалавечая свабода саступіла са спакусай сатаны. Але Бог не адмаўляецца ад свайго плана любові і жыцця: праз доўгі і цярплівы шлях прымірэння падрыхтаваў новы і вечны запавет, запячатаны крывёю Яго Сына, які, каб даць сябе як узнагароду за грахі, "нарадзіўся з дзевы" (Гал 4,4). Гэтая жанчына, Маці Божая, атрымала дабрадзейства прымаючы збаўчую смерць свайго Сына і ад зачацця была захавана ад віны. Таму, сваім Беззаганным Сэрцам кажа нам: даверцеся Езусу, Ён збавіць вас.

Дарагія сябры, сёння я традыцыйна складу пашану Беззаганнай Дзеве, каля пасвечанай ёй фігуры на Іспанскай Плошчы. Гэтым актам пабожнасці, я хацеў бы выказаць любоў вернікаў Рыма і свету да Маці, якую даў нам Хрыстус. Яе заступніцтву давяраю самыя надзённыя патрэбы Касцёла і свету. Няхай Яна дапаможа нам, перш за ўсё, мець веру ў Бога, верыць Яго слову, заўсёды адмаўляцца ад зла і выбіраць дабро.







All the contents on this site are copyrighted ©.