Германія: апублікавана інструкцыя па прэвентыўных мерах супраць сэксуальных злоўжыванняў
у адносінах да непаўналетніх
Інструкцыю, якая датычыць
прэвентыўных мер па барацьбе з сэксуальнымі злачынствамі ў адносінах да непаўналетніх
ў каталіцкіх школах, інтэрнатах і дзіцячых установах апублікавала 7 лістапада Канферэнцыя
Біскупаў Германіі. Епіскапат прыняў яе 23 верасня 2010 года, падчас пленарнага пасяджэння
ў горадзе Фульда.
Інтрукцыя датычыць сямі пытанняў, сярод якіх: "Канкрэтныя
правілы і дзеянні ў выпадку парушэнняў", "Сэксуальна-адукацыйны клопат ", "Выбар,
бесперапынная адукацыя і падтрымка супрацоўнікаў".
У дакуменце нямецкія біскупы
звяртаюць увагу на канкрэтны выбар тых, хто працуе з дзецьмі і моладдзю, на паляпшэння
ўнутраных правілаў і развіццё кансультацый і тэрапеўтычных цэнтраў з удзелам некасцёльных
спецыялістаў. Націск кладзецца на сціслае супрацоўніцтва паміж усімі органамі Касцёла
ў прадухіленні падобнага роду злачынстваў. Кожная з 27 нямецкіх дыяцэзій стварыла
спецыяльны цэнтр, які будзе займацца выключна дадзенай тэматыкай.
Прапанаваныя
крытэрыі, прызначаны для канкрэтных адукацыйных цэнтраў і носяць рэкамендацыйны характар,
а таксама могуць быць індывідуальна адаптаваныя гэтымі ўстановамі.
Сістэматычнае
прадухіленне сэксуальнага гвалту павінна быць моцным элементам профілю і якаснай рысай
каталіцкіх школ, інтэрнатаў і дзіцячых цэнтраў ", - піша ў прадмове да дакументу арцыбіскуп
Ханс-Йозеф Бэкер. Ён з'яўляецца старшынёй камісіі па справах школ у нямецкім епіскапаце.
Арцыбіскуп
Бэкер за некалькі гадзін да публікацыі інструкцыі размаўляў на гэтую тэму з папам
Бэнэдыктам XVI у Ватыкане.
Біскупы Германіі ўжо ў жніўні гэтага года прадставілі
строгія кіруючыя прынцыпы ў адносінах да касцёльных работнікаў выкарыстоўваючых сэксуальна
непаўналетніх. Аб першых такога тыпу выпадках стала вядома ў студзені гэтага года
ў Берліне. Услед за імі пачалі адкрывацца іншыя, амаль у кожнай дыяцэзіі.