Кардынал Грахалеўскі ўзрушаны ўзроўнем развіцця Каталіцкага касцёла ў Беларусі
У гэтыя дні каталіцкую
супольнасць Гродна наведвае кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай
Адукацыі. Гэта ўжо другі візіт кіраўніка ватыканскага ведамства ў Гродзенскую дыяцэзію.
10 год таму кардынал Грахалеўскі прымаў удзел у святкаванні 10-годдзя Вышэйшай
духоўнай семінарыі ў Гродне. Сёлета таксама прыбывае ў Беларусь па запрашэнні біскупа
Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і семінарыйнай супольнасці, каб сустрэцца з выкладчыкамі
і навучэнцамі ўстановы з нагоды яе юбілею.
Аб падрабязнасцях візіта мы папрасілі
распавесці аднаго з арганізатараў візіта Адказнага за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі кс.
Паўла Салабуду, з якім мы звязаліся з дапамогай ІР-тэлефаніі.