Працягваецца драма
афрыканскіх бежанцаў, затрыманых гандлярамі людзьмі на Сінайскім паўвостраве на паграніччы
Егіпту і Ізраіля. Група з каля 80 чалавек, у асноўным з Эрытрэі, Эфіёпіі, Судана і
Самалі, заплаціла кантрабандыстам дзве тысячы долараў, каб патрапіць у Ізраіль. Пасля
прыбыцця з Лівіі на Сінайскую пустыню, цана за пераход мяжы павялічылася ў чатыры
разы да 8 тысяч еўра. Такім чынам, бежанцы сталі заложнікамі. Злачынцы забілі шэсцярых
з іх пасля таго, як не атрымалі выкупу.
Чатырох іншых заложнікаў галаварэзы
дэпартавалі ў невядомым кірунку. Верагодна, яны маюць намер выдаліць ім ныркі, а затым
прадаць на чорным рынку для трансплантацыі. Егіпецкія ўлады не выказалі зацікаўленасці
драмай афрыканскіх бежанцаў і ігнаруюць іх заклікі аб дапамозе. Нягледзячы на тое,
што прайшоў ужо месяц, паліцыя не ўмяшалася, каб вызваліць заложнікаў з рук злачынцаў.
Заклік
да неадкладнай дапамогі катаваным і зняволеным бежанцам дайшоў да СМІ дзякуючы італьянскаму
філіялу Езуіцкай службы па справах бежанцаў (JRS). Гэта арганізацыя на працягу многіх
гадоў вядзе ў Рыме цэнтр дапамогі мігрантам і транзітныя лагеры для маці з дзяцьмі.Многія
бежанцы з Афрыкі карыстаюцца падтрымкай цэнтра, калі ім удаецца перасекчы мяжу Еўрапейскага
Саюза.
Заклік да вызвалення бежанцаў з Сінайскай пустыні выказаў 5 снежня
Бэнэдыкт XVI, просячы вернікаў ва ўсім свеце аб памалітве за пераследаваных у Іраку
і Егіпце.