6 снежня 2010 г. Бэнэдыкт
XVI удзяліў прыватную аўдыенцыю прэм’ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану. Суправаджалі
яго жонка і пяцёра дзяцей, а таксама віцэ-прэм’ер Жолт Шэм’ен, каталіцкі тэолаг і
памочнік сакратара па справах сацыяльнай інтэграцыі і пратэстанцкі тэолаг Зольтан
Балог.
Размова працягвалася каля 20 мінут і праходзіла на англійскай мове.
Затым Віктара Орбана і венгерскую дэлегацыю прыняў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці
кардынал Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, Сакратар
па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы.
Паводле
паведамлення Прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, прэм’ер-міністр Венгрыі прадставіў сацыяльную,
палітычную і гаспадарчую сітуацыю сваёй краіны на сённяшні дзень. Было падкрэслена
значэнне хрысціянскай традыцыі ў жыцці народа, а таксама роля Каталіцкага Касцёла
ў яго адраджэнні.
Была ўзнята і тэма аб венгерскім кіраўніцтве ў Еўрасаюзе,
якое распачнецца 1 студзеня 2011 г., а таксама падкрэслена супадзенне пазіцый Апостальскай
Сталіцы і Венгрыі ў асноўных пытаннях, якія цікавяць еўрапейскі кантынент. Акрамя
гэтага, былі закрануты тэмы адносін і супрацоўніцтва ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй
Еўропы.