2010-12-05 13:21:04

Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі”: Кожны веруючы хрысціянін у пэўным сэнсе зачынае і нараджае Слова Божае


RealAudioMP3 Падчас сваіх разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” на Плошчы св. Пятра Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з просьбай да Панны Марыі падтрымаць усіх на шляху Адвэнту, каб прыняць з верай і любоўю прышэсце Збаўцы.

Дарагія браты і сёстры!

Евангелле ў другую нядзелю Адвэнту (Мц 3,1-12) кажа пра асобу Яна Хрысціцеля, які, паволе вядомага прароцтва Ісаі (гл. 40,3), пайшоў у эдэйскую пустыню і праз сваю пропаведзь, заклікаў людзей да пакаяння, каб яны падрыхтаваліся да маючага адбыцца прыходу Месіі. Св. Грыгорый Вялікі кажа, што Хрысціцель прапаведуе сапраўдную веру і добрыя справы... так, што пранікальнай становіцца сіла ласкі, сапраўдная ісціна раз’ясняецца, шляхі да Бога становяцца простымі і думкі сумленнымі пасля слухання Слова, якое вядзе да дабра" (Гам. ў Евангеллі, XX, 3, CCL 141, 155). Папярэднік Езуса, які знаходзіцца паміж Старым і Новым Запаветам, з'яўляецца як зорка перад узыходам сонца, Хрыста, Таго, на якім – як кажа іншае прароцтва Ісаі - " спачывае Дух Пана, дух мудрасці і розуму, дух рады і мужнасці, дух ведаў і боязі Пана"(Іс 11,2).

Падчас Адвэнту, мы таксама пакліканы пачуць голас Бога, які гучыць ў пустыні свету праз Святое Пісанне, асабліва калі яно прапаведуецца сілай Святога Духа. Вера, па сутнасці, становіцца мацнейшай, калі яна асвечана Словам Бога, бо "усё гэта як нагадвае апостал Павел, - было напісана да нас ... для нашага навучання, каб мы ў дзякуючы стойкасці і суцяшэнню, што дае Пісанне, падтрымлівалі надзею" (Рым 15,4). Прыкладам слухання з’яўляецца Панна Марыя: "Сузіраючы ў Маці Божай існаванне, цалкам створанае словам, мы разумеем, што таксама пакліканы да ўваходу ў таямніцу веры, дзякуючы якой Хрыстус прысутнічае ў нашым жыцці. Кожны хрысціянін, які верыць, як нагадвае св. Амброзій, у пэўным сэнсе зачынае і нараджае Слова Божае" (Апостальскай Адгартацыя “Verbum Domini”, 28).

Дарагія сябры, "наша збаўленне грунтуецца на прышэсці", як пісаў Рамана Гуардзіні (Святая ноч. Чаканне Богаз’яўлення, Брэшыа 1994, с.13). "Збаўца прыйшоў з волі Бога... Таму вера заснавана на прыняцці Таго, які набліжаецца..." (с. 14). "Адкупіцель, - дадае нямецка-італьянскі тэолаг, - прыходзіць да кожнага чалавека: ў яго радасці і трывозе, яго ясных ведах, у яго сумневах і спакусах, ва ўсім, што складае яго характар і яго жыццё" (с. 15).

Панну Марыю, у чыім улонні жыў Сын Найвышэйшага, і ў гонар якой у сераду, 8 снежня, мы адзначаем урачыстасць Беззаганнага Зачацця, просім падтрымаць нас на гэтым духоўным шляху, прымаць з верай і любоўю прышэсце Збаўцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.