2010-12-04 13:20:29

Гаіці: халера з’яўляецца ўсё больш сур'ёзнай пагрозай


RealAudioMP3 Ужо 84 000 выпадкаў захворвання халерай зарэгістравана на Гаіці - папярэджвае “Карытас” краіны. Каталіцкая арганізацыя мабілізуе сілы для прадухілення пандэміі. Сярод сельскіх жыхароў былі выпадкі панікі. Халера з'яўляецца захворваннем бруднай вады і распаўсюджваецца бактэрыяй стрэптакокі.

Гаіці пакутуе ад рэзкага дэфіцыту прэснай вады і катастрафічных санітарных умоў. Халера, гэта вылячальнае захворванне, але ва ўмовах Гаіці, жыццё з-за яе страціла каля дзвюх тысяч асоб. “Карытас” распаўсюджвае сярод жыхароў спецыяльныя наборы, дэзінфікуючыя сродкі, чыстую ваду.

Пасля нядаўніх выбараў на Гаіці па-ранейшаму працягваецца падлік галасоў. Аднак, ужо вырашана, што патрэбны другі тур. Маштабы фальсіфікацыі выбараў былі невялікімі, таму атмасфера на карыбскім востраве спакойная. Гаіці, аднак, церпіць на адсутнасць каардынацыйных дзеянняў урада для аказання дапамогі жыхарам у аднаўленні пашкоджанняў пасля студзеньскага землятрусу.







All the contents on this site are copyrighted ©.