2010-12-03 13:38:23

У Ватыкане распачаўся цыкл адвэнтавых казанняў


Да думкі бл. кардынала Джона Генры Ньюмана, беатыфікаванага 19 верасня 2010 г. Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, звернецца ў сваіх адвэнтавых разважаннях а. Раньера Канталамэсса. Сёння, 3 снежня 2010 г., у капліцы Redeptoris Mater прапаведнік Папскага дома распачаў цыкл навук для Пантыфіка і яго супрацоўнікаў.

У інтэрв’ю для «L’Osservatore Romano» а. Канталамэсса падкрэсліў актуальнасць выклікаў, якія ў свой час стаялі перад кардыналам Ньюманам. Айцец назваў таксама пытанне рацыяналізму, якое благаслаўлёны закранаў ва ўніверсітэцкіх казаннях названых «Узурпацыя розуму», а таксама дыялог з навукай, а асабліва тэорыяй эвалюцыянізму.







All the contents on this site are copyrighted ©.