2010-12-03 11:04:29

На плошчы Святога Пятра з’явілася ёлка


RealAudioMP3 Святочная прыгажуня ў 34 метры даўжыні мае 94 гады. Дрэва дастаўлена з мясцовасці непадалёк ад Люсон (правінцыя Бальцано) у Паўночным рэгіёне Італіі. Асаблівасцям сёлетняй ёлкі ў Ватыкане прысвечаны адзін з артыкулаў газеты «L’Osservatore Romano».

У хуткім часе на ёлцы з’явяцца каля 3 тысяч цацак залатога і сярэбранага колеру і каля 1500 бела-жоўтых лямпачак. Вярхушку святочнага дрэва, як заўсёды, упрыгожыць зорка. 17 снежня 2010 г. пад кіраўніцтвам губернатара горада Ватыкана кардынала Джаванні Лаёла адбудзецца запальванне аганькоў на ёлцы.

Традыцыю ўзвядзення святочнай ёлкі і ясляў на плошчы Святога Пятра ўвёў у 1982 г. папа Ян Павел II. Першая ёлка (у 1982 г.) прыбыла з-пад Рыма, а мінулагодняя — з Бельгіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.