2010-12-03 12:06:03

«L’Osservatore Romano»: прэзэс Ватыканскага банка пра складанасці ў выхадзе з крызісу


RealAudioMP3 Умоваю выхаду з сённяшняга глабальнага крызісу з’яўляецца натуральны прырост і прадуктыўнасць гаспадарчых сістэм. Аб гэтым у чарговы раз на старонках «L’Osservatore Romano» нагадвае прэзэс Інстытута па спавах рэлігіі (IOR) Этторэ Гоцці Тэдэскі.
Аўтар каментарыя пад назвай «Недахоп комплекснай стратэгіі гаспадарчага прыросту» выказвае сумненне адносна новага прыросту заходняй гаспадаркі і прадбавае, што гэты вельмі няроўны працэс будзе залежаць ад прымяняемых сродкаў. У асноўным, аднак, назіраецца «недахоп прычын для сапраўднага новага прыросту», сцвярджае італьянскі эканаміст.

«Кожны дзень да нас даходзяць дрэнныя навіны на тэму гаспадаркі, якім спадарожнічаюць без характэрнага аптымізму прапановы новых іх вырашэнняў», — адзначае Гоцці Тэдэскі, на думку якога, неабходна кіравацца дакладнымі данымі па актуальнай сітуацыі, памятаючы пры гэтым, што «кожны гаспадарчы абшар (падыходзіць да крызісу) па-свойму і не ацэньвае належным чынам многія прычыны крызісу».
З разлікам на бліжэйшы час, дадае прэзэс Ватыканскага банка, «прыдалася б салідарнасць паміж краінамі з мэтай увядзення эканомнага перыяду, каб паглынуць велізарны доўг, узнікшы за апошнія гады». «Ніхто, аднак, не выказвае гатоўнасці да прыняцця такіх ахвяр, усе хочуць, каб плацілі іншыя», — адзначыў італьянскі эканаміст. З далёкім разлікам, паўтарае Гоцці Тэдэскі, абавязковым быў бы дэмаграфічны прырост і павелічэнне прадуктыўнасці.

Тым не менш, аўтар артыкула разумее, што «цяжка будзе выканаць гэтыя дзве ўмовы». «Таму што дзеці не лічацца фактарамі развіцця, у той час як прадуктыўнасць абапіраецца выключна на сацыяльныя ўмовы, якія накіраваны на павелічэнне канкурэнтнасці», — канстатуе аўтар, на думку якога ні да чаго добрага не прывядуць «невялікі прырост гаспадаркі Азіі, палітыка інфляцыі З’яднаных Штатаў і дэфляцыя, прынятая ў Еўропе».







All the contents on this site are copyrighted ©.