2010-12-02 15:39:53

Рэктар гродзенскай семінарыі пра візіт кардынала Грахалеўскага ў Беларусь


RealAudioMP3 З 6 па 8 снежня 2010 г. Гродна наведае кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Праграма прабывання іерарха вельмі разнастайная. На пачатку візіта ён узначаліць урачыстасці з нагоды 305-годдзя кансэкрацыі гродзенскай катэдры, 7 снежня наведае гродзенскую Вышэйшую духоўную семінарыю, а на наступны дзень дыяканскія пасвячэнні навучэнцам установы. З дапамогай IP-тэлефаніі мы звязаліся з рэктарам гродзенскай alma mater кс. Юзафам Станеўскім. Падчас размовы ён распавёў нам аб падрабязнасцях візіту высокага ватыканскага іерарха. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.