2010-12-02 11:19:37

Кітай: расце напружанасць паміж Касцёлам і камуністычнымі ўладамі


RealAudioMP3 Магчыма, на наступным тыдні, 7-9 снежня ў Пекіне збярэцца Нацыянальны кангрэс каталіцкіх дэлегатаў - паведамляе агенцтва AsiaNews. Супраць гэтых дзеянняў пратэставаў у сваім лісце ад 2007 года Бэнэдыкт XVI, і з гэтай падзеяй італьянскае агенцтва звязвае ўчарашні заклік Святога Айца падчас агульнай аўдыенцыі да малітвы за Касцёл у КНР.

Агенцтва AsiaNews нагадвае, што падчас Кангрэсу павінен быць абраны новы старшыня Патрыятычнай асацыяцыі кітайскіх католікаў і старшыня Рады кітайскіх біскупаў (не прызнаная Ватыканам структура, якая грае ролю канферэнцыі біскупаў). Абедзве пасады вакантные пасля смерці іерархаў, якія іх займалі. Гэтыя структуры знаходзяцца цалкам пад кантролем камуністычных ўладаў. Бэнэдыкт XVI у сваім лісце да католікаў у Кітаі ў 2007 годзе падкрэсліў, што гэтыя арганізацыі і іх статуты немагчыма ўзгадніць з каталіцкім навучаннем. Кангрэс склікаецца неўзабаве пасля нелегальнага біскупскага пасвячэння кс. Го Джынсэя і прызначэнні яго ўладамі ардынарыем Чэнгдэ.

Паводле AsiaNews удзяленне біскупскай сакры 20 лістапада, стала спробай сілы і запалохвання ўладамі ў Пекіне біскупаў і Апостальскай Сталіцы, з тым, каб не перашкаджалі наступнаму Кангрэсу і пасвячэнням біскупаў без згоды Папы. Акрамя таго, выказваецца думка, што кс. Го Джінсэй, які знаходзіцца паводле кананічнага права ў стане экскамунікі, павінен быць прызначаны на адну з вышэйзгаданых пасад.

У каталіцкіх колах, існуе трывога, што ўлады будуць аказваць ціск на біскупаў, выкрадаючы іх, выкарыстоўваючы пагрозы і пакаранне, каб прымусіць прыняць удзел у Кангрэсе каталіцкіх дэлегатаў. Так адбывалася ўжо перад пасвячэннем у Чэнгдэ. Між тым, у духоўнай семінарыі ў Шыячжуан працягваецца забастоўка ста выкладчыкаў і семінарыстаў у сувязі з "абраннем" віцэ-рэктарам першы раз у гісторыі прадстаўніка ўрада Тан Жаоюн. Да гэтага, ў каталіцкіх навучальных установах, прадстаўнікі ўладаў з’яўляліся толькі выкладчыкамі "палітычных" дысцыплін. Існуе заклапочанасць, што ўзурпацыя камуністычных уладаў адносна кантралю над ўнутраным жыццём Касцёла, можа станавіцца ўсё больш шырокай.







All the contents on this site are copyrighted ©.