Кардынал Дзяржсакратар Т. Бэртонэ сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнка
Беларусь і Ватыкан
будуць працягваць працу над двухбаковым пагадненнем. Аб гэтым паведаміў кардынал Дзяржсакратар
Тарчызіо Бертонэ на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Астане
падчас саміту АБСЕ, перадае БЕЛТА.
"Мы з вялікай увагай сочым як беларуская
дзяржава займаецца пытаннямі рэлігіі, пытаннямі каталіцкай рэлігіі, - сказаў Тарчызіа
Бертонэ. - Можна сказаць, ключавым момантам таго, што паміж нашымі краінамі склаліся
адносіны даверу, з'яўляецца пагадненне, над якім мы цяпер працуем".
У сваю
чаргу Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні сустрэчы ён пацікавіўся вырашэннем
тых праблем, якія бакі ў свой час выявілі, акрэсліўшы напрамкі іх вырашэння. "У нас,
быццам бы, няма прынцыповых рознагалоссяў, цяжкасцей, складанасцей. Акрэсленыя намі
праблемы паспяхова вырашаюцца", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. "Але тым не менш,
магчыма, ёсць праблемы, прэтэнзіі да нас па акрэсленых раней тэмах? Мы гатовы ў тэрміновым
парадку іх разглядаць", - дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка таксама падарыў Тарчызіа
Бертонэ выдадзеную ў Беларусі Біблію. "Ведаем, што ў кардынала Бертонэ сёння двайное
свята: дзень нараджэння і 50-годдзе святарскага пасвячэння. Таму мы спецыяльна прывезлі
вам Біблію", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.