2010-12-02 13:58:51

Біскуп Кашкевіч: пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь падрыхтавана


RealAudioMP3 “Дакумент падрыхтаваны і трэба маліцца, каб ён быў хутка падпісаны. Але гэта пытанне Апостальскай Нунцыятуры” – заявіў у інтэрв’ю Каталіцкаму Інфармацыйнаму Агенцтву біскуп Аляксандр Кашкевіч, гаворачы аб пагадненні паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь.

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх Біскупаў у Беларусі закрануў складаную сацыяльна-рэлігійную сітуацыю ў Беларусі. Вялікай праблемай, на думку іерарха, з'яўляецца распад сем'яў, вялікая колькасць разводаў, п'янства. Менавіта з ім вельмі часта звязаны рэлігійны крызіс сям'і. Наступнай праблемай з'яўляецца слабая вера сярэдняга пакалення, і гэта аказвае негатыўны ўплыў на выхаванне дзяцей. Дзеці не жывуць у веры сваіх бацькоў. Ёсць шмат людзей, якія перажываюць матэрыяльныя цяжкасці.

Яшчэ адной праблемай - сказаў гродзенскі ардынарый – з'яўляецца недастатковая колькасць святароў. “Не напаўняе надзеяй недахоп кандыдатаў у семінарыю. Праблема заключаецца ў слабой веры і адсутнасці рэлігійнага жыцця ў сям'і.”

Наступная праблема – аборты і міграцыі насельніцтва з вёсак у гарады. Вёскі апусцелі. “Мы бачым, што расце патрэбна ў арганізацыі лепшай душпастырскай апекі людзей у гарадах.” – адзначыў у сваім інтэрв'ю біскуп Кашкевіч

На пытанне, як выглядае супрацоўніцтва Касцёла ў Беларусі і уладамі, Гродзенскі Біскуп адказаў, што Касцёл заўсёды спрабуе весці дыялог з уладай. На жаль, памяншаецца колькасць замежных святароў, якія мужна і самааддана працавалі сярод вернікаў. Іх было 85, а цяпер засталося 48. Некаторыя працавалі на працягу 20 гадоў. Існуе праблема з візамі для замежных святароў, тым больш, што для замежных душпастыраў у Гродзенскай дыяцэзіі яны выдаюцца толькі на паўгода. Тут жывуць палякі, якія маюць права на сваю родную мову, а часам улада бачыць у гэтым праблему. – сказаў у інтэрв'ю Каталіцкаму Інфармацыйнаму Агенцтву біскуп Кашкевіч.







All the contents on this site are copyrighted ©.