2010-11-30 16:26:35

800 дзяцей у свеце штодзённа памірае ад СНІДу


RealAudioMP3 З нагоды Міжнароднага дня прафілактыкі СНІД, які адзначаецца 1 снежня, касцёльныя арганізацыі дапамогі звяртаюць увагу на цярпенні, якія прыносіць людзям гэтая хвароба, а таксама на недастатковасць той дапамогі, якую накіроўвае на барацьбу са СНІД міжнародная супольнасць. Па дадзеных касцёльных арганізацый, кожны дзень у свеце ад СНІД і хваробаў звязаных з ім, памірае каля 800 дзяцей, пераважна ў Афрыцы.

Такая вялікая дзіцячая смяротнасць тлумачыцца не столькі летальным характарам хваробы, але перш за ўсё тым, што вельмі шмат людзей не маюць доступу да неабходных лекаў і да адпаведных тэстаў на СНІД.
Толькі ў Афрыцы налічваецца каля 1,8 млн дзяцей, якія з’яўляюцца носьбітамі ВІЧ інфекцыі, або хварэюць СНІДам. Таму адной з важнейшых мэтаў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Caritas” з’яўляецца дапамога дзецям.

Дзейнасць гэтай арганізацыі у справе змагання са СНІД уключае чатыры сферы: стымуліраванне працы па развіццю лекаў для дзяцей і арганізацыя доступу да гэтых лекаў, паляпшэнне доступу да тэстаў на ВІЧ, павялічэнне сродкаў, якія перашкаджаюць перадачы інфекцыі ад маці да дзіцяці, і арганізацыя збору сродкаў для дзяцей, бацькі якіх памерлі ад СНІД. На сённяшні дзень такіх дзяцей у свеце налічваецца каля 15 млн.







All the contents on this site are copyrighted ©.