2010-11-29 16:10:29

Святочную ёлку ў гэтым годзе падорыць Папе Брэссанон


RealAudioMP3 У Ватыкане трывае падрыхтоўка да святаў Божага Нараджэння. Будуюцца святочныя яслі. Абрана таксама ёлка, якая будзе стаяць побач з імі. Дрэва ў гэтым годзе прыбудзе з Брэссанон у паўночнай Італіі.

Яго афіцыйная перадача адбудзецца 17 снежня. Разам з вялікай ёлкай у Ватыкан прыбудзе 50 паменш.

З Брэссанон Бэнэдыкта XVI звязваюць даўнія кантакты. З гэтага рэгіёну паходзіла яго бабуля Марыя Таубер-Пайнтнэр. Там Пантыфік неаднаразова праводзіў свой адпачынак. У апошні раз у 2008 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.