На спатканне моладзі ў Ратэрдаме прыбудзе каля 30 тысяч чалавек
З 28 снежня 2010 года
па 1 студзеня 2011 ў Ратэрдаме (Галандыя) адбудзецца 33 Еўрапейскае спатканне моладзі,
арганізаванае экуменічнай супольнасцю Тэзэ. Чакаецца, што ў спатканні прымуць удзел
каля 30 тысяч чалавек з усёй Еўропы.
Арганізатары спаткання нагадваюць, што
новы этап “пілігрымкі даверу па зямлі”, прапанаваны супольнасцю ў Тэзэ, з’яўляецца
“працягам шляху, які адкрыў заснавальнік супольнасці, брат Ражэ, дзеля натхнення маладых
людзей да пошуку паяднання і супакою, не толькі паміж хрысціянамі, але і паміж усімі
народамі”.
У духу Еўрапейскіх спатканняў моладзі, Ратэрдам бачыць сувязь з
адным са сваіх славутых жыхароў, Эразмам Ратэрдамскім, які жыў у гэтым горадзе ў ХV
стагодзі і быў палымяным прыхільнікам “хрысціянскага міру”, “згоды паміж рэлігіямі”
і паяднання паміж народамі.
Маладыя людзі, якія прыбудуць на спатканне будут
прынятыя касцёльнымі супольнасцямі і сем’ямі з усяго рэгіёну. У першай палове дня
моладзь будзе ўдзельнічаць ў спатканнях арганізаваных ў 150 касцёлах гораду, а вечарам
будзе збірацца на супольную малітву на тэрыторыі выставачнага цэнтру “Ахой”. Тэматычныя
сустрэчы, якія будуць адбывацца штодня, дапамогуць моладзі паглыбіць сваю веру і,
углядаючыся ў Хрыста, паразважаць аб адказнасці перад Касцёлам і грамадствам.