Сёння ў Ватыкане адбылося
спатканне Святога Айца з дэлегацыяй філіпінскіх біскупаў, якія знаходзяцца ў Вечным
горадзе з нагоды візіту “Ad limina apostolo rum”.
Падчас сваёй прамовы да філіпінскіх
іерархаў Папа адзначыў вялікую сувязь паміж Рымам і Філіпінамі, якая трывае ўжо больш
чатырохсот гадоў, менавіта, дзякуючы Касцёлу. Каталіцкая супольнасць на Філіпінах
грае вельмі важную ролю ў грамадскім жыцці, адзначыў Пантыфік. Намаганні шматлікіх
біскупаў, святароў, законнікаў і свецкіх паспрыялі ўмацаванню больш справядлівага
сацыяльнага парадку ў краіне. Праца Касцёла на Філіпінах уплывала на палітычную супольнасць,
і гэта не павінна здзіўляць, бо, і Касцёл і палітычныя ўлады служаць комплекснаму
развіццю чалавечай асобы, падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.
Акрамя таго, Пантыфік адзначыў
важнасць працы Касцёла на Філіпінах у справе абароны жыцця, ад зачацця да натуральнай
смерці, намаганнях па адмене смяротнага пакарання, выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі,
клопаце аб бедных і барацьбе з карупцыяй.