Сёння ў Стамбул накіравалася
высокая каталіцкая дэлегацыя на чале з кардыналам Куртам Кохам. Там 30 лістапада
адбудуцца праваслаўныя ўрачыстаці ў гонар св. апостала Андрэя. Кардынал Кох, які з
ліпеня гэтага года з’яўляецца прэфектам Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству,
разам з іншымі прадстаўнікамі дэлегацыі будзе ўдзельнічаць ў літургіі, якая пройдзе
ў патрыярхальнай царкве ў Фанар. Св. Андрэй з’яўляецца апекуном Патрыярхата.
На
заканчэнне візіту адбудзецца сустрэча з патрыярхам Барталамеям і праваслаўнай камісіяй
адказанай за кантакты з Каталіцкім Касцёлам.
Традыцыя пасылання Папам дэлегацыі
ў Стамбул з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя адносіцца да 1969 года. Праз два гады дэлегацыя
Канстынопальскага Патрыярхату прымала ўдзел ва ўурачыстасцях у гонар св. Пятра і Паўла,
якія праходзілі ў Рыме. З таго часу абмен дэлегацыямі адбываецца кожны год. Акрамя
таго, некалькі разоў дэлегацыі ўзначальвалі кіраўнікі абодвух Касцёлаў: Ян Павел ІІ
наведаў Стамбул 30 лістапада 1979 года, а Бэнэдыкт XVI у 2006. З 1967 года ў Рым
прыбывалі тры Канстантынопальскіх Патрыярха: Афенагор, Дзімітрыёс і цяперашні Барталамей.