2010-11-29 14:05:44

Адбудзецца візіт кардынала Бэртонэ ў Казахстан


RealAudioMP3 З 1 па 4 снежня 2010 года адбудзецца візіт Дзяржсакратара Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарцызіо Бэртонэ ў Казахстан.

Візіт прымеркаваны да сустрэчы лідэраў краін-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), якая будзе праходзіць у Астане з 1 па 2 снежня. Апостальская сталіца, якая з самага заснавання гэтай арганізацыі з’яўляецца яе членам, будзе прадстаўлена на спатканні дэлегацыяй, у якую акрамя кардынала Дзяржсакратара увойдуць Сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбрэцці, Апостальскі нунцый у Казахстане арцыбіскуп Мігель Маўры Буэндзіа, і прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры АБСЕ арцыбіскуп Міхаель Банак.

Пасля сутрэчы ў рамках праграмы АБСЕ, распачнецца пастырскі візіт кардынала Бэртонэ ў Казахстан. Чакаецца, што кардынал Бэртонэ прывязе ў дар для праваслаўнай катэдры Успення Маці Божай рэліквіі св. Апостала Андрэя.

Каталіцкая супольнасць у Казахстане налічвае каля 200 000 чалавек, гэта каля 1 працэнта насельніцтва. Большасць складаюць вызнаўцы ісламу і правалаўныя хрысціяне.







All the contents on this site are copyrighted ©.