2010-11-27 13:09:25

Octava Dies кс. Ламбардзі. Інтэрв’ю з Папам


RealAudioMP3 Рубрыка Octava Dies, дырэктара Ватыканскага радыё кс. Фэдэрыка Ламбардзі, прысвечана сёння выхаду кнігі, якая з’явілася на падставе інтэрв’ю Папы Бэнэдыкта XVI нямецкаму журналісту Пэтэру Сівалду.

Папа, якога бачым і пазнаем не толькі як вялікага Пантыфіка, але і як чалавека, выклікае сімпатыю вялікай колькасці людзей, якія захапляюцца ягоным інтэлектам і пачуццёвасцю, сціпласцю і чалавечнасцю, увагай да ўсіх каго ён сустракае, малых і вялікіх. Энтузіязм людзей падчас шматлікіх падарожжаў Папы, такіх як напрыклад на Мальту, у Партугалію, Вялікабрытанію ці Іспанію – тлумачыцца, у вялікай ступені, лепшым знаёмствам з асобай Ёзэфа Ратцынгера, Бэнэдыкта XVI.

Цяпер мы маем новую магчымасць пазнаёміццы лепш з нашым Папам. Гэтую магчымасць нам дае доўгая размова Пантыфіка з нямецкім журналістам Пэтэрам Сівалдам, апублікаваная некалькі дзён таму на розных мовах. Навіны, якія суправаджалі публікацыю, часта былі сканцэнтраваны толькі на некаторых старонках і толькі на некаторых аргументах, у той час як падчас размовы, вынікам якой сталася кніга, Папа закрануў вельмі шмат пытанняў, якія могуць зацікавіць сучасных людзей; і ён зрабіў гэта ў вельмі простым і спантанным стылі, з такой шчырасцю, што часта ўводзіць у замяшанне.

Гэта інтэрв’ю - дапамога ўсім нам у адказе на пытанні, якія мы часта не жадаем задаваць – ад найбольш глыбокіх і важных, аб сэнсе нашага жыцця, да праблемаў з якімі сустракаецца Касцёл, ад драматычнага сучаснага глабальнага крызісу, а таксама і персанальнага, да пытанняў аб самім Папе і яб яго пачуццях.







All the contents on this site are copyrighted ©.