2010-11-26 15:13:09

У наступным годзе Папа наведае Бенін


RealAudioMP3 18-20 лістапада 2011 года Папа Бэнэдыкт XVI наведае Бенін. Візіт Пантыфіка адбудзецца па асабістым запрашэнні Прэзідэнта гэтай краіны, а таксама яго ўраду і Біскупскай канферэнцыі.

Візіт Бэнэдыкта XVI у Бенін будзе прымеркаваны да 150-гадовага юбілею евангелізацыі гэтай краіны. Спецыяльна да гэтага візіту будзе выпушчана адгартацыя Пантыфіка, плён працы Сіноду афрыканскіх біскупаў, які праходзіў ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 года. Гэты дакумент, які разкрые тэму Сіноду “Касцёл у Афрыцы на службе паяднання, справядлівасці і міру”, будзе пастырскай “інструкцыяй” для афрыканскакга Касцёла ў наступныя гады.

Візіт у Бенін будзе таксама добрай магчымасцю для Святога Айца узгадаць дарагога яму кардынала Бернардзіна Ганцін, шаноўнага сына гэтай краіны, з якім Папа працаваў разам на працягу доўгіх гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.