2010-11-26 15:39:31

Створаны фонд, які будзе стымуляваць навуковыя даследаванні тэалагічгай думкі Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Новы "Ватыканскі Фонд Ёзэф Ратцынгер - Бэнэдыкт XVI" будзе падтрымліваць даследаванні тэалагічнай думкі кс. праф. Ёзэфа Ратцынгера ў перыяд перад і пасля абрання яго на Пятровую Сталіцу. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Апостальскай Сталіцы старшыня новаўтворанай установы кс. прэлат Джузэппэ Антоніо Скоці.

Ён заявіў, што фонд заснаваў Святы Айцец 1 сакавіка ў адказ "на пажаданне, выказванае на працягу многіх гадоў шматлікімі навукоўцамі". Новы орган з’яўляецца публічнай і юрыдычна асобай поводле ватыканскага права і імкнецца садзейнічаць правядзенню навуковых даследаванняў і разумення думкі праф. Ёзэфа Ратцынгер, арганізацыю нарад на высокім навуковым узроўні і ўзнагароджвання даследчыкаў, якія маюць асаблівыя заслугі ў гэтай галіне. На думку старшыні фонду, сёння існуе вострая патрэба ў мужных тэолагах.

Са свайго боку, Папа Бэнэдыкт XVI выказаў глыбокую падзяку многім тэолагам, якія робяць добрую працу і заклікаў да пастаяннай ўпэўненасці ў патрэбе навучання аб адзінстве біскупаў з пантыфікам.

Папа неаднаразова адзначаў, што тэалогія павінна не толькі мець мужнасць, каб задаваць пытанні, але і пакору, каб пачуць на іх адказы, якія дае нам хрысціянская вера, успрымаць з пакорай усе аргументы і адаптаваць іх па новаму да нашага часу і да нас саміх - сказаў кс. прэлат Скоці. Ён дадаў, што новая арганізацыя, акрамя таго, што рэсурсы для сваёй дзейнасці будзе чэрпаць з розных крыніц, першую квоту атрымала ад Бэнэдыкта XVI. Ён прызначыў для гэтай мэты значную частку прыбытку за аўтарскія правы ад выдання сваіх кніг. Святар выказаў надзею, што далейшы ўклад зробяць "многія людзі, якія падзяляюць разам з Папам перакананне, што неабходна дапамагчы чалавецтву ў адказе на пытанне "як жыць?".

Былы Папскі Вікарый для Рымскай дыяцэзіі, прызначаны старшынёй Навуковага камітэта фонду - кардынал Камілла Руіні заявіў, што ў склад гэтага камітэта ўваходзяць апроч яго чатыры асобы, у тым ліку кардынал Тарчызіо Бэртонэ і кардынал Анджэла Амато. Задача камітэта будзе заключацца ў распрацоўцы крытэрыяў і мэтаў дзейнасці фонду на год.

Акрамя таго на прэс-канферэнцыі было паінфармавана, што даходы Святога Айца за аўтарскія правы склалі каля 5 мільёнаў еўра. Гаворка ідзе пра кнігі выдадзеныя Папам як перад уступленнем на Пятровую Сталіцу так і пасля яго абрання на пасаду Пераемніка Пятра.

Палова гэтай сумы будзе накіравана на фінансаванне новага фонду, другая ж частка, на дабрачынную дзейнасць Святога Айца.







All the contents on this site are copyrighted ©.