Бэнэдыкт XVI да законнікаў: Быць жывым Евангеллем, гэтага чакае ад вас Касцёл і грамадства
Сёння ў Рыме праходзіць
чарговая Асамблея Аб’яднання Генеральных настаяцеляў манаскіх супольнасцяў. З гэтай
нагоды Пантыфік звярнулся да ўдзельнікаў спаткання са сваёй прамовай.
Кажучы
аб тоеснасці пакліканных да манаскага жыцця Пантыфік назваў законнікаў тымі – хто
шукае Бога і прыкладае ўсе сілы дзеля гэтага пошуку. Пошук Бога адбываецца ў братах
з якімі разам жывеце, у людзях з якімі сустракаецеся і ў бедных, да якіх у першую
чаргу адрасавана Добрая Навіна. Шукайце Яго ў Касцёле, ва Эўхарыстыі, у іншых Сакрамэнтах
і ў Божым Слове, ў якім Бог адкрывае сваё аблічча, сказаў Пантыфік.
Папа дадаў:
“Евангелле, якім вы жывіцё штодня, робіць прыгожым кансэкраванае жыццё і прадстаўляе
вас надзейнай альтэрнатывай перад светам. Гэтага патрабуе ад вас сённяшняе грамадства
і Касцёл: быць жывым Евангеллем”.
Акрамя таго Бэнэдыкт XVI у сваёй прамове
падкрэсліў важнасць братэрства, якое павінны ствараць супольнасці і, якога ў іх шукае
моладзь, самотная ў індывідуалістычным сучасным грамадстве.
“Ідзіце, і з крэатыўнай
верай адкажыце на выклік новай евангелізацыі. Аднавіце вашу прысутнасць на сучасных
арэапагах, каб абвяшчаць, як рабіў св. Павел у Афінах, невядомага Бога”, - заклікаў
Папа генеральных настаяцеляў манаскіх супольнасцяў.