2010-11-24 11:30:57

Трагічна загінула адна з жанчын, якія вядуць хатнюю гаспадарку Папы


RealAudioMP3 Трагічна памерла адна чатырох свецкіх жанчын, якія працуюць у доме Папы Бэнэдыкта XVI у Ватыкане. Аб гэтым паведамляюць італьянскіх СМІ. Мануэла Камані была збіта ў аўторак аўтамабілем і атрымала цяжкую траўму чэрапу.

Яе стан з самага пачатку быў вельмі сур'ёзным. Жанчына памерла сёння раніцай у адной з бальніц Рыма. Яна належала да асацыяцыі Memores Domini, звязанай з рухам Comunione e Liberazione (Камунія і Вызваленне), і разам з трыма іншымі жанчынамі – Ларэданай, Крысцінай і Кармэлай - працавала ў папскіх апартаментах, займаючыся, у прыватнасці, кухняй і папскім гардэробам.

Мануэла Камані раней працавала ў Тунісе, у доме біскупа Фуада Туаля, цяперашняга Лацінскага Патрыярха Ерусаліма.







All the contents on this site are copyrighted ©.