2010-11-23 13:16:36

Кардыналу Бэртонэ ўручылі альбом аб яго візіце ў Беларусь


RealAudioMP3 У Папскім Латэранскім універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё новага навучальнага годуа. На цырымоніі прысутнічаў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртоне.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі ў памяшканні рэктарату універсітэта кардынал спаткаўся з прадстаўнікамі ураду Мальтыйскага Ордэну. Падчас сустрэчы кіраўнік Рады Ордэну брат Джэрард Геркалані Фава Сіманэцці, падараваў кардыналу Бэртонэ кнігу-альбом пад назвай “Падрыхтуйце дарогу Пану” аб яго візіце ў Беларусь. Гэтая кніга была выдадзена з дапамогай Мальтыйскага Ордэну і з’яўляецца напамінам аб візіце высокага каталіцкага іерарха ў чэрвені 2008 года.

Падчас візіту ён спаткаўся з прадстаўнікамі беларускіх уладаў і Прэзідэнтам Рэспублікі Аляксандрам Лукашэнка. Акрамя таго адбылося спатканне кардынала з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Кардынал Бэртонэ наведаў катэдральныя касцёлы ў Мінску, Гродна і Пінску, сустракаўся з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, семінарыстамі і шматлікімі вернікамі.

“Калі будзеце жыць паводле Евангелля, зможаце уносіць эфектыўны ўклад у грамадзянскае і рэлігійнае адраджэнне ўмілаванага беларускага народа, зможаце дадаць упэўненасці і аптымізму ў гэтай працы, неабходнай для матэрыяльнага і маральнага абнаўлення вашай краіны. Няхай Бог благаславіць Беларусь!”, сказаў кардынал Бэртонэ тады на заканчэнне свайго візіту.

Кніга, якую атрымаў у падарунак кардынал мае на мэце прыцягнуць увагу да гэтай важнай вехі на шляху ў Беларусь наступніка св. Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.