2010-11-23 15:08:45

Гімн Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе зменяць


RealAudioMP3 Прадстаўлены два тыдні таму афіцыйны гімн Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе хутчэй за ўсё будзе заменены іншым музычным творам. Ён быў прадстаўлены ў Мадрыдзе 8 лістапада. Перад гэтым музычны твор быў зацверджаны Папскай радай па справах свецкіх, органам адказным за падрыхтоўку СДМ. Аўтарам словаў гімну з’яўляецца біскуп Чэзарэ Франка, генеральны каардынатар СДМ і дапаможны біскуп Мадрыду. Музыку напісаў Энрыкэ Васкес, святар і кампазітар літургічнай музыкі.

Аднак выканаўчы дырэктар Сусветных дзён моладзі Яго дэла Сьерва прызнаў, што стыль гімну не адпавядае спецыфіцы дзён моладзі і не падабаецца апошняй. Да такой высновы дэла Сьерва прыйшоў чытаючы каментарыі, якія маладыя людзі пакідалі ў інтэрнэце. 20 працэнтаў з іх палічылі гімн “кепскім”, а 80 “вельмі кепскім”. Гэты гімн з’яўляецца цудоўным творам для малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, сцвярджае выканаўчы дырэктар.

Арганізатары вырашылі аб’явіць конкурс, падчас якога будуць абраныя некалькі твораў, якія прагучаць у Мадрыдзе ў жніўні 2011 года. Правілы конкурсу будуць абвешчаны праз некалькі тыдняў. Вядома, што гімн павінен адпавядаць дэвізу ХХVI Сусветных дзён моладзі: “Укаранёныя і збудаваныя на Хрысце, моцныя ў веры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.