2010-11-22 14:08:31

Бэнэдыкт XVI: для Ньюмана святасць была вышэй за спакой


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў ліст на імя айца Германа Геслера, дырэктара Міжнароднага Цэнтра сяброў Ньюмана, з нагоды адкрыцця ў Рыме сімпозіўма арганізаванага гэтым цэнтрам. Тэма сімпозіўма “Прымат Бога ў жыцці і працах благаслаўлёнага Джона Генры Ньюмана”. Гэта тэма падкрэслівае важнасць тэацэнтрызму, як фундаменту на якім грунтавалася асоба і праца вялікага англійскага тэолога, напісаў Папа.

У лісце Пантыфік распавёў аб навяртанні маладога Ньюмана ў каталіцтва, якое адбылося пасля доўгіх і складаных пошукаў. Пасля чатырнаццаці гадоў захаплення папулярнымі ў свой час філасоўскімі ідэямі, Ньюман адрымаў ласку навяртання, і адкрыў для сябе аб’ектыўную праўду аб Богу.

Пасля навяртання, адзначыў Папа, Ньюман у сваім жыцці, кіраваўся двума фундаментальнымі крытэрыямі – першы, гэта “святасць вышэй за спакой”, які адлюстраваўся ў яго супрацьстаянні фальшывым кампрамісам і ў цярпеніі падчас шматлікіх выпрабаванняў. Другі крытэрый: “узрастанне – гэта адзіная прызнак жыцця”, які выражаўся ў пастаянным навяртанні і ўнутраным росце які перажываў тэолаг.

Папа падкрэсліў, што прымат Бога для Ньюмана быў прыматам праўды і любові ў прыватным жыцці і ў адносінах да іншых людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.