2010-11-21 14:38:33

“Чырвоны касцёл” адначае 100-гадовы юбілей


RealAudioMP3 Сёння ў Мінску адбыліся ўрачыстасці святкавання 100-гадовага юбілею касцёла св. Сымога і св. Алены. Святая Імша, якая распачалася ў 12.00 гадзін, стала кульмінацыйным момантам святкавання. Яе ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч. Гамілію прамовіў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. На літургіі прысутнічалі каталіцкія іерархі з Беларусі і з-за мяжы, прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, дыпламаты. Некаторыя вернікі ў гэты памятны дзень атрымалі сакрамэнт канфірмацыі.

Урачыстасці папярэднічала малітоўная падрыхтоўка. Так, 11 лістапада стартавала 9-дзённая навэнна. Непасрэдна перад святкаваннем юбілею адбыўся малітоўны трыдуум, які распачаўся 19 лістапада першай міжрэлігійнай малітвай. У малітоўнай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій і рэлігій, прысутных у Беларусі.

Пасля сённяшніх святкаванняў распачнецца актава парафіяльнага свята. На працягу тыдня акрамя цэлебрацыі набажэнстваў будуць чытацца літаніі да розных святых і апекуноў.

100-годдзю святыні, як адзначыў пробашч кс. Уладзіслаў Завальнюк, будуць прысвечаны ўсе важныя мерапрыемствы, што адбудуцца на працягу юбілейнага года. Першае з іх запланавана на 23 лістапада. На навуковую сустрэчу, прысвечаную нацыянальнай ідэі ў штодзённым жыцці хрысціяніна, збяруцца прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу. Нацыянальная ідэя, па словах кс. Уладзіслава Завальнюка, павінна засноўвацца на Хрысце, Яго вучэнні, на Святым Пісанні і веры.

Па матэрялах catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.