2010-11-20 17:46:12

Вялікабрытанія: за Божае Нараджэнне з Хрыстом


RealAudioMP3 Агрэсіўная крытыка, вакол кампаніі, якая пачынаецца ў Вялікабрытаніі і мае на мэце нагадаць, што надыходзячыя святы з’яўляюцца ўспамінам прыходу на свет Езуса Хрыста, з’яўляецца спробай схаваць праўду аб абортах – адзначае Ганна Францанэлла з арганізацыі pro-life “Амерыканцы аб’яднаныя дзеля жыцця”. У Вялікабрытаніі бліжэйшым часам павінны з’явіцца плакаты з выявай ненароджаннага дзіцяці з бачным арэолам вакол галавы.

Плакат, на якім будзе змешчаны надпіс “Ён надыходзіць. Святы пачынаюцца з Хрыстом”, выклікаў хвалю крытыкі з боку прыхільнікаў абортаў і атэістаў.

“Кожны раз, калі ім паказваеш праўду, яны хочуць яе забараніць, тлумачачы гэта тым, што яна з’яўляецца занадта ідэалагічнай або палітычнай. Хочуць яе забараніць, бо яна адкрывае іх падман” – кажа Францанэлла.

Гэты праэкт, які каардынуецца хрысціянскай маркетынгавай арганізацыяй ChurchAds.net, павінен прыгадаць сапраўднае значэнне святаў Божага Нараджэння, а таксама падкрэсліць, што Езус быў сапраўдным чалавекам і Богам.

Францанэлла адзначае, што пасланне брытанскай адвэнтавай кампаніі сканцэнтравана на чаканні Хрыста, які расце ва ўлонні Дзевы Марыі. Як адзначае актывістка арганізацыі, Хрыстус не прадстаўляў “магчымага жыцця”, але быў “жыццём поўных магчымасцяў”.

Акцыя разпачнецца 6 снежня, а плакаты павінны з’явіцца ў больш за двух тысячах гарадоў і мястэчках па ўсёй Вялікабрытаніі. Плануецца, што іх убачаць каля 40 мільёнаў брытанцаў. Акцыі спадарожнічае спецыяльная кампанія на радыё.








All the contents on this site are copyrighted ©.