2010-11-19 15:19:31

Служэнне, глыбока ўкарэненае ў вопыце біскупскай паслугі па цэлым свеце. Octava Dies айца Фэдэрыко Ламбардзі


Сёння Папа жадае маліцца з тымі, хто павінен падтрымліваць i якнайбольш цесна супрацоўнічаць у яго паслузе чалавецтву. Зараз, у днях Кансысторыі, яшчэ больш яскрава выступае вымярэнне яго "калегіяльнасці" яk стылю кіравання Касцёлам.
Мы не можам таксама не заўважыць, што Cвяты Айцец хоча падзяліць і ежу за адным сталом з імі. І хаця гэта другарадна, але не пазбаўлена зместу ўз'яднання супольнасці, якая сустракае і падзяляе адказнасць абавязкаў і інтарэсаў - усіх асноўных праблем, якія Касцёл сустракае ў свеце.
Бенедыкт XVI сочыць з вялікай увагай і слухае кожнага, як гэта было на працягу некалькіх тыдняў Сыноду біскупаў, як адбываецца пры візітах ad Limina, калі да Апостальскіх парогаў прыбываюць нацыянальныя групы біскупаў з усіх канцоў свету (ì ня меньш як 20 розных груп у адзін год). Дададзім незлічоныя аўдыенцыі і сустрэчы. ..
Дзень малітвы і разважання ёсць важным аспектaм працаў і агульнага духу Калегіі кардыналаў, пра якія нельга забывацца: менавіта, натхнене малітвай - у практычным разважанні.








All the contents on this site are copyrighted ©.