2010-11-19 15:21:13

Канферэнцыя харвацкіх біскупаў абвясціла аб візіце Папы ў гэтую краіну


Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ласкава прыняў запрашэнне наведаць з пастырскім візітам Харватыю ў чэрвені 2011 года.

Пастаянны савет Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Харватыі заяўляе аб сваёй радасці ў спецыяльным паведамленні ад 16 лістапада.

Згодна з камюніке, Папа наведае Заграб з нагоды Нацыянальнага дня сям'і, які адзначаецца ў гэтай краіне, і будзе маліцца падчас знаходжання на магіле кардынала Алаіса Стэпінака.







All the contents on this site are copyrighted ©.