2010-11-18 14:53:42

Бэнэдыкт XVI: “Адзінства ствараем не мы, а Бог”


RealAudioMP3 Сёння ў Клеменційскай зале Апостальскага Палацу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў Пленарнай Асамблеі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, якая праходзіць пад дэвізам “Да новага этапу ў экуменічным дыялогу” з нагоды 50-годдзя сваёй дзейнасці.

У сваёй прамове Святы Айцец узгадаў гісторыю стварэння Рады Папам Янам ХХІІІ, а таксама тых, хто узначальваў дзейнасць гэтага органу і ахвярна прычыніўся да яго працы. Папа адзначыў дасягненні ў экуменічным дыялогу, і у супрацоўніцтве паміж рэлігіямі. Пантыфік заахвоціў паглыбляць намаганні па спрыянню адзінству хрысціян, па пошуку тых месцаў дзе магчыма сапраўднае збліжэнне.

Папа сказаў: “Дарагія сябры, негледзячы на наяўнасць новых праблематычных сітуацый і цяжкасцяў для дыялогу, мэта экуменічнага шляху застанецца нязменнай, як і цвёрдае жаданне дасягнуць яе. Экуменічная дзейнасць мае падвойнны характар: з аднаго боку гэта пошук праўды, які акрамя тэалагічнага дыялогу дасягаецца праз малітву. А з другога боку, мы павінны памятаць, што “мы не ведаем часу калі наступіць адзінства паміж усімі вучнямі Хрыста”, таму што адзінства ствараем не мы, а Бог. Аднак гэта не павінна змяншаць і нашых намаганняў – адзначыў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.