Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з кіраўніком Англіканскай Царквы
Сёння, 18 лістапада
2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам
Роўэнам Уільямсам. Архіепіскап прабывае ў Рыме ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Папскай
рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
8 лістапада гг. пяць англіканскіх епіскапаў
паінфармавалі аб сваім пераходзе ў каталіцызм і жаданні далучыцца да стварэння персанальнага
ардынарыяту для былых англікан, якія хочуць быць вернымі сваёй традыцыі і разам з
тым утрымліваць сувязі поўнай еднасці з біскупам Рыма.
Як чакаецца, у хуткім
часе да гэтых іерархаў могуць далучыцца і 50 англіканскіх пастараў, а зацікаўленасць
утварэннем ардынарыяту ў Англіі і Уэльсе будзе значна большай, чым планавалася раней.