2010-11-18 13:32:18

Бэнэдыкт XVI працягвае палітыку сваіх папярэднікаў адносна Калегіі кардыналаў


RealAudioMP3 У суботу, 20 лістапада, падчас кансісторыя скліканага Бэнэдыктам XVI, адбудзецца прадстаўленне новых кардыналаў, прызначаных на пачатку гэтага месяца Пантыфікам.

Гісторыя Кардынальскай калегіі і выбару яе членаў вельмі багатая і разнастаяная. Яна паклада адбітак на сённяшняй форме і структуры гэтага органу кіравання Касцёлам.

Першыя кардыналы абіраліся святарамі, якія, часцей за ўсё, паходзілі з Рыму і з’яўляліся дарадчыкамі і бліжэйшымі паплечнікамі Папы. З ХІ стагодзя у кампетэнцыю кардыналаў увайшла функцыя абрання Пантыфіка.

З часам сфармавалася Кардынальская калегія, якая мела свайго дэкана і камерленга, адміністратара які разпараджаўся ўласнасцю і грашыма.
З часам кардыналамі пачалі абірацца святары не толькі з Рыму але і з іншых месцаў.

Колькасць кардыналаў на працягу стагодзяў не была фіксаванай, вядома, што ў сярэдневеччы яна складала не больш за 30 чалавек. У 1586 годзе Папа Сікст V павялічыў колькасць кардыналаў да 70.

Значныя перамены у кардынальскай калегіі адбыліся ўжо толькі ў ХХ стагодзі. Папа Ян ХХІІІ абвясціў кансісторый, на якім абвесціў, што кардынальская годнасць можа надавацца толькі біскупам.

На адным з кансісторыяў наступны Папа Павел VI увёў абмежаванні для кардыналаў якія дасягнулі 80-ці гадовага ўзросту: яны спынялі сваю дзейнасць як супрацоўнікі Рымскай курыі, а таксама ўсіх органаў Апостальскай Сталіцы і горада-дзяржавы Ватыкан. Акрамя таго, гэтыя кардыналы гублялі права голасу пры выбары Пантыфіка.

На кансісторыі 1973 году Папа Павел VI зафіксіраваў колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў да 120 чалавек. Гэтае абмежаванне падцвердзіў таксама Ян Павел ІІ, хаця пры ім колькасць кардыналаў з правам абіраць Пантыфіка ўзрастала да 135.

Папа Бэнэдыкт XVI пацвердзіў норму ў 120 кардыналаў-выбаршчыкаў падчас абодвух мінулых кансісторыяў, якія адбыліся ў 2006 і 2007 гадах.

Кардыналы застаюцца адзінымі выбаршчыкамі Папы. Яны падзелены на тры групы: біскупы, святары і дыяканы, і могуць быць выбраныя Пантыфікам з усіх прадстаўнікоў клеру якія маюць пасвячэнне прэзбітарыяту.







All the contents on this site are copyrighted ©.