2010-11-18 13:27:20

Апостальская Сталіца аб несанкцыянаваным біскупскім пасвячэнні ў Кітаі


RealAudioMP3 У кітайскім горадзе Чэндэ, на паўночным усходзе правінцыі Хэбэі на 20 лістапада 2010 года запланавана пасвячэнне біскупа, якое не было ўзгоднена з Папам Бэнэдыктам XVI. Акрамя таго ў цырымоніі вымушаны ўдзельнічаць мясцовыя каталіцкія біскупы, якія знаходзяцца ў еднасці з Пантыфікам.

Калі гэтая інфармацыя падцвердзіцца, заявіў сёння кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік прэс-службы Ватыкана, Апостальская Сталіца будзе разглядаць гэты факт, як грубае парушэнне рэлігійнай свабоды і свабоды сумлення. Акрамя таго, Апостальская Сталіца будзе разглядаць гэтае прызначэнне незаконным і шкодным для развіцця адносінаў, якія склаліся паміж Народнай Рэспублікай Кітай і Святым Пасадам.

Апостальская сталіца пацвярджае, што айцец Юзэф Гуо Джынкаі не быў вызначаны Святым Айцом на прыняцце біскупскага пасвячэння ў Каталіцкім Касцёле.

“Акрамя таго, Святы Пасад жадае развіваць пазітыўныя адносіны з Кітаем, і паінфармаваў кітайскія ўлады аб сваёй пазіцыі па дадзеным пытанні” – сказаў кс. Ламбардзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.