2010-11-17 12:08:40

Працягваецца дыскусія вакол храма Святой Сям’і ў Калінінградзе


RealAudioMP3 Маскоўскі Патрыярхат абвяргае крытыку з боку арцыбіскупа Паоло Пеццы ў сувязі з перадачай храма Святой Сям’і ў Калінінградзе ў прыватную маёмасць Рускай Праваслаўнай Царквы. Ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве 4 лістапада адзначыў, што католікі на працягу 20 гадоў беспаспяхова дамагаліся звароту свайго храма, у якім ўлады зрабілі філармонію.

Арцыбіскуп адзначыў таксама, што праект закона аб перадачы Маскоўскаму Патрыярхату 15 будынкаў, прыняты Калінінградскай Думай быў падрыхтаваны "у адпаведнасці з методыкай лабіравання, у таямніцы, без спасылкі на больш шырокае абмеркаванне і нават без кансультацый з зацікаўленымі бакамі, а менавіта, рэлігійнымі супольнасцямі Расіі, якія “не належаць да Рускай Праваслаўнай Царквы”.

Да “аб'ектыўнага погляду на ўсю справу” настойліва заклікаў сакратар Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату а. Дзмітрый Сізаненка. “Перш за ўсё я хацеў бы ўсіх запэўніць, што рашэнне Калінінградскай акружной думы ні ў якім разе не павінна разглядацца як недружалюбны крок праваслаўнай іерархіі Калінінграда да католікаў”, - заявіў святар.

Праваслаўны сьвятар лічыць, што не можна казаць аб не карысных дзеяннях у дачыненні да католікаў, таму што “першапачатковыя ўладальнікі храма і іх нашчадкі пакінулі Калінінград пасля яго ўступлення ў СССР, а новыя пасяленцы не мелі ніякага дачынення да касцёла Святой Сям’і.”

Айцец Сізаненка абвінаваціў католікаў у Расіі, што яны “ўнутрана падзеленыя і паводзяць сябе як пакрыўджаная меншасць, пішучы заявы ад імя ўсяго Касцёла, да якога ў свеце належыць больш за мільярд людзей.”

У сваю чаргу калініградскія вернікі пачалі збор подпісаў пад адкрытым зваротам да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з просьбай вярнуць парафіі храм Святой Сям’і.

Звяртаючыся да Патрыярха не толькі як кіраўніка РПЦ, але і як кіруючага архірэя Калінінградскай епархіі, католікі нагадваюць яму аб тым, што яны “доўгі час - у снег, у дождж, у спёку - маліліся пад сценамі храма Святой Сям'і” і “гадамі чакалі дня, калі справядлівасць будзе адноўлена”.

Вернікі выражаюць спадзяванне на зварот храма Каталіцкаму Касцёлу і нагадваюць словы Патрыярха Кірыла, сказаныя ім у сувязі з рашэннем уладаў Калінінградскай вобласці аб перадачы аб’ектаў рэлігійнага прызначэння РПЦ: "Царква ніколі не будуе свой дабрабыт і не вырашае свае задачы за кошт дабрабыту іншых. Яна спрабуе знайсці рашэнні, якія задавальнялі б шмат каго.”







All the contents on this site are copyrighted ©.