2010-11-17 14:51:31

Папа выказаў салідарнасць з хрысціянамі Пакістана


На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая адбылася сёння на Плошчы св. Пятра, Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць з хрысціянамі Пакістана.

“У гэтыя дні – сказаў Папа – міжнародная супольнасць з вялікім хваляваннем сочыць за цяжкім станам хрысціян у Пакістане, якія часта становяцца ахвярамі гвалту ці дыскрымінацыі. Сёння я асаблівым чынам падтрымоўваю духоўна Азію Бібі і яе родных, і заклікаю, каб яна была вызвалена як мага хутчэй. Таксама прашу за тых ,хто знаходзіцца ў аналагічных сітуацыях, каб іх чалавечая годнасць і фундаментальныя правы былі ў поўні паважаныя.”







All the contents on this site are copyrighted ©.