2010-11-16 15:23:54

Рэкорд пакліканняў у Вялікабрытаніі


RealAudioMP3 У Вялікабрытаніі адзначаецца рост колькасці семінарыстаў.

Айцец Крыстофер Джэмэйсон, дырэктар Нацыянальнага бюро пакліканняў Вялікабрытаніі адзначае, што калі словы кардынала Ньюмана: “Бог мяне стварыў, каб я мог Яму аддана служыць”, прачутыя і засведчаныя жыццём, узрастае колькасць пакліканняў.

Сёлета ў семінарыі Англіі і Уэльса прыйшло 56 асобаў. Многія з новых семінарыстаў пачалі набліжацца да жыццёвага выбару служыць Богу і людзям пасля ўдзелу ў Сусветным дні моладзі. На многіх аказаў уплыў сёлетні візіт папы Бэнэдыкта ХVI ў Аб’яднанае Каралеўства.

Вялікую ролю адыгрываюць таксама інфармацыйныя матэрыялы, якія распаўсюджвае Нацыянальнае бюро пакліканняў у школах Англіі і Уэльса.







All the contents on this site are copyrighted ©.