2010-11-15 15:18:58

Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству адзначае сваё 50-годдзе


RealAudioMP3 “Да новага этапу ў экуменічным дыялогу”: так гучыць назва тэмы Пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, якая адзначае 50-годдзе сваёй дзейнасці. Святочныя мерапрыемствы з нагоды гэтай даты адбудуцца ў Рыме з 15 па 19 лістапада 2010 году. На 17 лістапада запланавана святочная цырымонія, у якой прымуць удзел арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс і мітрапаліт Пергамскі Іоаніс Зізіўлас.

Папская Рада спрыяння хрысціянскаму адзінству была заснавана Папам Янам ХХІІІ у 1960 годзе, як Сакратарыят па спрыянню хрысціянскаму адзінству, які займаўся справай падрыхтоўкі Другога Ватыканскага Сабору. Пасля завяршэння працы Сабору Сакратарыят набыў статус пастаяннай Рады пры Рымскай курыі. Сучасную назву гэтая рада атрымала ў 1988 годзе па ініцыятыве Папы Яна Паўла ІІ.

Функцыі рады заключаюцца ў тым, каб спрыяць развіццю экуменічнага духу і дыялогу з іншымі хрысціянскімі супольнасцямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.