2010-11-15 15:12:47

40 тысяч электронных лістоў у падтрымку Азіі Бібі


RealAudioMP3 Міжнародная салідарнасць для выратавання Азіі Бібі, хрысціянкі прыгавароннай у Пакістане да смяротнага пакарання, якой інкрымінуюць зневажэнне Бога, дала першы вынік. Дзякуючы намаганню хрысціянскіх аб’яднанняў, якія займаюцца абаронай правоў чалавека і простых грамадзян, улады Пакістану атрымалі каля 40 тысяч электронных лістоў з просьбай аб вызваленні жанчыны.

Касцёл у Пакістане і хрысціянскія супольнасці на міжнародным узроўні звярнуліся да пакістанскага ўраду з просьбай аб адмене закону аб прафанацыі, які быў прыянты год таму. Дзякуючы ініцыятыве камісіі “Justitia et Pax” пакістанскіх біскупаў, якую падтрымалі шматлікія арганізацыі, былі сабраны каля 75 тысяч подпісаў за адмену гэтага закону.

Сёння, шматлікія праваабарончыя арганізацыі заклікаюць парламент Пакістана перагледзіць гэты закон.

У свая чаргу, міністр па справах рэлігійных меншасцяў Пакістана Шахбаз Баці супраць перагляду закону. Канферэнцыя пакістанскіх рэлігійных партый “Яміат Улема і Пакістан” таксама кажа, аб недапушчальнасці адмены закону і пагражае шматлікімі акцыямі пратэсту. У фундаменталісцкім асяродку разглядаецца магчымасць прыраўнасць да прафанацыі спробы адмяніць дадзены закон. Ён з’яўляецца часткай крымінальнага кодэкса Пакістана і прадугледжвае цюрэмнае зняволенне або смяротнае пакаранне за знявагу імя прарока Мухамеда і Карану.







All the contents on this site are copyrighted ©.