Святы Айцец падараваў Рускай Праваслаўнай Царкве рэліквіі апостала Андрэя
У кафедральны сабор
Астаны (Казахстан) 30 лістапада даставяць рэліквіі святога апостала Андрэя.
Рэліквіі
з'яўляюцца дарам Папы Бэнэдыкта XVI мітрапальнай акрузе Рускай Праваслаўнай Царквы
ў Казахстане.
Дэлегацыю Каталіцкага Касцёла ўзначаліць кардынал Дзяржсакратар
Тарчызіо Бэртонэ. Ва ўрачыстасці таксама прымуць удзел сакратар па адносінах Апостальскай
Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, апостальскі нунцый у Казахстане
і Цэнтральнай Азіі арцыбіскуп Мігель Маўры Буендзіа, каталіцкія біскупы, а таксама
кіраўнік мітрапалітальнай акругі мітрапаліт Аляксандр разам з праваслаўным епіскапатам.
Паводле
Евангелля, Андрэй першым з апосталаў рушыў услед за Хрыстом. Традыцыя гаворыць, што
ён прапаведаваў Евангелле ва ўсходніх краінах, прайшоўшы праз Малую Азію, праз ўзбярэжжа
Чорнага мора.
Святы Андрэй шырока вядомы і шанаваны. Ён з’яўляецца нябесным
заступнікам Расіі, Украіны, Шатландыі, Румыніі, Грэцыі і Сіцыліі.