2010-11-14 15:05:31

ЗША. Біскупы вучацца экзарцызму


RealAudioMP3 За два дні перад пачаткам восеньскай сесіі амерыканскага епіскапату 56 біскупаў і 66 святароў прыехалі ў Балтымор на двухдзённую канферэнцыю па літургічнай і пастырскай практыцы экзарцызму. Па словах арганізатара навучання, біскупа Томаса Папроцкага, епіскапат зразумеў, што ў мясцовым Касцёле гэта практыка занядбана, а попыт на яе пастаянна расце.

На ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў знаходзіцца ўсяго пяць або шэсць экзарцыстаў, а яны павінны быць у кожнай дыяцэзіі - сцвяржае біскуп Папроцкі, які ўзначальвае камісію епіскапата па кананічным праве і касцёльным кіраванні. На яго думку, такая сітуацыя звязана з тым, што ўсё больш і больш амерыканцаў знаходзяцца ў кантакце з акультызмам. Іх прыводзіць да гэтага бунт супраць Касцёла і пошук новых форм духоўнасці.

Адзін з асноўных інструктараў навучання кардынал Даніэль Дзінардо. На яго думку, амерыканскі Касцёл на працягу многіх гадоў не надаваў належнага значэння духоўным аспектам зла. - Мы хацелі знайсці медыцынскае або псіхалагічнае тлумачэнне некаторых з'яў. Мы забыліся, што ў чалавека ёсць чыста духоўнае вымярэнне. Між тым, павышаны інтарэс у экзарцызмам паказвае звышнатуральнае вымярэнне Касцёла і нагадвае, што існаванне зла ёсць нечым рэальным - сказаў арцыбіскуп Галвестон-Хьюстан.

Амерыканскі прэлат адзначыў, што навучыцца самаму абраду экзарцызма не так складана. Больш складаная задача заключаецца ў выяўленні выпадкаў авалодання чалавека злым духам.







All the contents on this site are copyrighted ©.