2010-11-13 15:52:54

Пачынаюцца Апостальскія візітацыі па Ірландыі.


RealAudioMP3 Як падкрэслена ў паведамленні Святога Пасаду, пажаданыя папам Бенедыктам XVI візітацыі крануць асноўныя архідыяцэзіі краіны, семінарыі і рэлігійныя інстытуты. Мэта – памагчы сапраўды глыбокаму духоўнаму абнаўленню пасля выкрыцця выпадкаў гвалту з боку прадстаўнікоў духавенства гэтай краіны.

Ініцыятыва развівае клопат, выказаны Бэнэдыктам XVI у Пастырскім лісце ад 19 сакавіка, звернутым да ірландскіх каталікоў, дзе Папа выказаў свой "глыбокі боль і смутак дзеля выпадкаў гвалту з боку святароў і законнікаў, а таксама з таго, якім быў падыход да вырашэння гэтых сітуацый у мінулым.”

На працягу некалькіх месяцаў пасля публікацыі гэтага ліста былі праведзены падрыхтоўчыя нарады, каб намеціць этапы візітацый . ”Гэта ня будзе расследаваннем асобных выпадкаў гвалту або працэсам ацэнкі падзей мінулага, але праверкай эфектыўнасці працэдур і розных формаў аказання дапамогі ахвярам”, -гаворыцца ў паведамленні. Акрамя таго, не будзе ўмяшання ў дзейнасць судовых органаў ці замяшчэння акцый законнай улады краіны адносна мясцовых біскупаў або рэлігійных дзеячаў.

Прызначаныя высокашаноўныя візітатары для чатырох ірландскіх aрхідыяцэзій Арма, Дублін, Кашэль Эмлі і Твам. Візітатары – гэта кардыналы, арцыбіскупы, біскупы і законная сястра - сустрэнуцца з усімі, хто "глыбока пацярпеў ад гвалту” і з членамі іх сем'яў.

Праверка будзе праходзіць у адпаведнасці з дакументам, апублікаваным ў 2009 годзе Нацыянальным камітэтам па абароне непаўналетніх у Каталіцкаім Касцёле.

Візітатары таксама будуць мець магчымасць сустрэцца з правінцыяльнымі біскупамі, ардынарнымі і вікарнымі біскупамі, суддзямі Касцёльнага трыбунала, сакратарамі, членамі Кансультатыўных асацыяцый і Пастырскай Рады, але перш за ўсё - адпаведнымі дыяцазальнымі і парафіяльнымі кіраўнікамі Аддзелаў па абароне і прадухіленні гвалту.

Акрамя таго, асабістыя гутаркі з семінарыстамі і людзьмі, звязанымі з жыццём семінарый, дадуць ўяўленнне аб сітуацыях. Візітатары будуць мець магчымасць таксама сустрэцца з кожным святаром, які нядаўна завяршыў сваю падрыхтоўку.

Пасля стараннага вывучэння дакладу візітатараў, Кангрэгацыі для Біскупаў, для Асвячанага жыцця і Апостальскага жыцця пад эгідай Дзяржаўнага Сакратарыяту вызначацб наступныя крокі для рэальнага абнаўлення кансакраванага жыцця Касцёла ў Ірландыі.

Першы этап візітацый будзе, як мяркуецца, завершаны перад Вялікаднём 2011 года. На працягу гэтага перыяду візітатары павінны прадставіць вынікі свайго расследавання для абмеркавання будучага плана дзеянняў. Пасля завяршэння візіту Святы Пасад апублікуе агульны сінтэз вынікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.