2010-11-13 15:48:31

Біблітэка Ватыкана атрымала ліст Святога Айца


RealAudioMP3 «Ватыканская біблітэка змяшчае і захоўвае самыя каштоўныя словы, у якіх адлюстравана спрадвечнае Слова, што асвятляе кожнага чалавека», — піша Бэнэдыкт XVI да архіварыўса й бібліятэкара Святой Рымскай Царквы кардынала Рафаэле Фарына з нагоды адкрыцця выстаўкі, прымеркаванай да аднаўлення працы Ватыканскай Бібліятэкі пасля трохгадовага рамонту.

«Пазнаць Ватыканскую бібліятэку: гісторыя, адкрытая на будучыню» -тэма выставы, якую можна агледзець да 31 студзеня 2011году. Яна падзеленая на сем секцый. Экспануюцца важныя манускрыпты, прысвечаныя гісторыі Еўропы ад першых стагоддзяў хрысціянства, рэдкія кнігі, эскізы і творы вялікіх майстроў заходняга мастацтва, а таксама нумізматычныя артфакты.

Мэта- азнаёміць шырокую грамадскасць з гісторыяй і скарбамі ватыканскай бібліятэкі, бо доступ да яе зарэзерваваны толькі для навукоўцаў і даследчыкаў. Наведвальнік, дзякуючы мультымедыйнаму суправаджэнню, можа лепш зразумець каштоўнасць прадстаўленых экспанатаў. Паміж імі: арыгінал так званага Папіруса Бодмера з III стагоддзя - найстаражытнейшы манускрыпт, які змяшчае Евангеллі ад Лукі і Яна; рукапісы МікельАнжэла, Бацічэллі...

Святы Айцец канстатаваў, што Апостальская Бібліятэка — гэта не толькі плён калекцыянавання бібліяфіламі, якія збіралі яе на працягу некалькіх стагоддзяў, але і каштоўная дапамога для Рымскіх Пантыфікаў у аналізе надзённых праблем у перспектыве часоў, знаходжанні каранёў старажытнасці і іх эвалюцыі.

Ватыканская Бібліятэка — сведчанне першапачатковай і безумоўнай адкрытасці Касцёла: «каталіцкай» ці «ўсяленскай» — на прыгажосць, дабро, высакароднасць ў гісторыі чалавецтва. «Нішто сапраўды людское не чужое Касцёлу", таму ён пастаянна шукаў, збіраў і зберагаў дасканалыя творы чалавечага розуму,ў яго імкненні выйсці па-за межы матэрыяльнага '- ў пошуку Вышэйшай праўды" -піша Папа.

" Ватыканская Бібліятэка не з’яўляецца толькі сховішчам тэалагічнай ці рэлігійнай літаратуры, але, захоўваючы вернасць сваім гуманістычным вытокам, лічыць сябе закліканай адкрывацца ўсяму людскому, тым самым служачы культуры". Гэта пазіцыя характэрна не толькі для мінулага, але і для нашага часу. Таму сведчаннем ёсць факт, што Бібліятэка Ватыкана адкрыта для ўсіх навуковых супрацоўнікаў, незалежна ад веравызнання і асабістых поглядаў. Пантыфік адзначыў, што асабіста сачыў за рамонтнымі працамі, паколькі дагэтуль лічыць сябе навуковым працаўніком, галоўны занятак якога — зносіны з кнігай.

Святы Айцец піша далей, што ў любым сур’ёзным навуковым даследаванні прысутнічае рэлігійны элемент. І паяснівае: «Бо адносная праўда ёсць удзельніцай паўнаты Боскай праўды, а кожнае навуковае даследаванне такім чынам становіцца шляхам, якім да гэтай праўды крочым», — падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Бібліятэку Ватыкана ў 1451 заснаваў Папа Мікалай V. Сёння яна налічвае больш за 1,5 млн. друкаваных кніг, 80 тыс. рукапісаў, 100 тыс. архіўных дакументаў, 8 тыс. першадрукаў, прыкладна 300 тыс. манет і медалёў, 150 тыс. фота.












All the contents on this site are copyrighted ©.