2010-11-12 11:51:16

Octava Dies ксяндза Ламбардзі. Вярнуцца да Слова Божага


RealAudioMP3 Рубрыка Octava Dies дырэктара Ватыканскага радыё ксяндза Ламбардзі прысвечана сёння выданню новай папскай адгартацыі. На самым пачатку сваіх разважанняў ксёндз Ламбардзі пытаецца: чаму новы дакумент, настолькі вялікі, прысвечаны менавіта Слову Божаму?

45 гадоў таму Сабор апублікаваў канстытуцыю “Dei Verbum”, якую многія лічаць адным з найбольш важных саборных дакументаў, а некаторыя, самым важным, паколькі ён паказвае сапраўдную крыніцу жыцця і місіі Касцёла ў свеце. Гэта, безумоўна, адыгрывае ключавую ролю ў саборным аднаўленні.

Карацей кажучы, - заўважае кс. Ламбардзі - Святое Пісанне – кніга веры, народжаная з веры Божага народа, і яна можа быць правільна зразумета толькі ў кантэксце гэтай веры і з гэтай веры павінна чэрпаць.

Новы папскі дакумент настолькі шырокі і грунтоўны, што многія чытачы і каментатары, верагодна, разгублены багаццем і разнастайнасцю зместу. Кс. Ламбардзі кажа пра дзве рэчаіснасці, на якія кладзе націска Папа: Чытанне і інтэрпрэтацыя Святога Пісання метадамі, прапанаванымі навукай, але ў святле веры, каб сутыкнуцца з жывым Словам Божым, Езусам Хрыстом; а таксама жыццё і практыкаванне паслання і закліку Слова ў паўсядзённым жыцці Касцёла, каб дапамагчы вернікам і ўсяму чалавецтву знайсці Бога праз Езуса Хрыста.

Для гэтага, Бэнэдыкт XVI не толькі дае нам новы дакумент для вывучэння і прыняцця: ён прапануе нам таксама дапамогу і прыклад. У сваёй кнізе пра Есуса ён дае нам усе мадэлі чытання і тлумачэння Пісання, у сваіх казаннях прапануе для ўсіх святароў мадэль прапаведвання, якое заўсёды грунтуецца на Слове Божым, гарманічнай тэалогіі, духоўнасці і актуальнасці. Мы, насамрэч, можам чакаць, - пад яго кіраўніцтвам - адраджэння вялікага руху, жаданага Саборам.







All the contents on this site are copyrighted ©.