2010-11-11 12:01:00

Ватыкан: распачалося ўзвядзенне бэтлеемскіх ясляў на Плошчы св. Пятра


RealAudioMP3 На Плошчы св. Пятра ўжо пачата будаўніцтва бэтлеемскіх ясляў. Супрацоўнікі Губернатарата Дзяржавы Ватыкан пачалі ўстаноўку платформы, на якой традыцыйна стануць гіганцкая святочная канструкцыя.

Традыцыю ўзвядзення ясляў пад абеліскам на Плошчы св. Пятра і святочнай ёлкі, увёў у 1982 годзе папа Ян Павел II. Першапачаткова гэтая ініцыятыва была прынята скептычна, з часам жа яна стала вялікай прывабнасцю для мясцовых жыхароў і турыстаў. Калі фігуры ў яслях заўсёды выкарыстоўвалі тыя ж (яны паходзяць з паловы XIX ст.), ёлка кожны раз прывозіцца з розных рэгіёнаў. Першая ў 1982 годзе прыбыла з-пад Рыму, а мінулагодняя, з Бельгіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.