2010-11-10 15:31:14

Іран: Прэзідэнт Ахмадзінеджад сустрэўся з кардыналам Таранам


RealAudioMP3 Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад прыняў 9 лістапада 2010 г. прыбыўшага ў Тэгеран старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынала Жана-Луі Тарана. Ватыканскі іерарх прымае ўдзел у трохдзённай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Арганізацыі ісламскай культуры і адносін у Тэгеране.

Як інфармуе афіцыяльнае іранскае агенцтва IRNA, кардынал Таран перадаў Прэзідэнту Ахмадзінеджаду асабістае пасланне ад Бэнэдыкта XVI. Агенцтва цытуе таксама словы іранскага лідэра, які ўказаў на неабходнасць цеснага супрацоўніцтва хрысціянскага і мусульманскага духавенства ў будаванні спарвядлівасці і міру ва ўсім свеце. На думку Махмуда Ахмадзінеджада, найважнейшым выклікам для чалавецтва сёння з’яўляецца нарастаючая секулярызацыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.